Аляксей Талстоў прэзентаваў сваю кнігу пра падарожжы ў Індыю



Беларусь – пасткаланіяльная дзяржава. Таксама, як і Індыя. У “Выдавецкім доме Логвінаў” прайшла прэзентацыя кнігі падарожжаў у Індыю “Апоўначы на Сіалінскім мосьце”.

Гаворыць яе аўтар Аляксей Талстоў

– Што тычыцца паралеляў Беларусі і Індыі і посткаланіялізму ў беларускім выпадку. Беларусь – гэта як частка расейскай імперыі раней і частка Савецкага Саюза. Тут, канешне, калапс Савецкага Саюза – гэта магчымая дэкаланізацыя. І той шлях, якім пайшла Беларусь у сярэдзіне 90-х, гэта ўвогуле досыць цікавая з’ява, яна мне вельмі падабаецца, таму што гэта спроба пабудаваць на каланіяльнай мадэлі незалежнасць.

Аляксей Талстоў не адзін раз ездзіў у Індыйскі Гаа. Затрымліваўся там не на адзін месяц, а таму, цудоўна ведае мясцовую спецыфіку, а таксама яе адрозненне ад беларускай.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.