Аматары гісторыі і здаровага ладу жыцця сустрэліся ў Русіно



У сядзібе Баранавіцкага Таварыстве беларускай мовы ў Русіно адбылася цікавая пазнавальная сустрэча аматараў гісторыі і здаровага ладу жыцця.

Перад аўдыторыяй каля 30 чалавек выступіў мясцовы краязнаўца, гісторык, даследчык Васіль Дубейка – дырэктар Цешаўлянскай сярэдняй школы, кажа старшыня мясцовага Таварыства беларускай мовы Мікола Падгайскі:

– Ён расказаў  вельмі цікава пра ВКЛ: чыё яно, літоўскае ці беларускае? Гаварылі пра моўныя аргументы і пра іншыя. Мова была старабеларуская ў ВКЛ. Хто ў тыя часы ведаў жамойцкую мову? Хто на ёй гаварыў? А сёння яна ўжо лічыцца мовай Літвы. Пра шляхецтва гаварылі. Пра даследаванні па нашым Баранавіцкім рэгіёне.

Затым прысутныя  напісалі дыктоўку. Не абыйшлося без кавы, гарбаты, смачных блінцоў і катання на лыжах. А Васіль Дубейка працягне свае сустрэчы па вывучэнні далёкай гісторыі Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя