Анатоль Длускі з “любоўю і ўдзячнасцю” ў Глыбокім



“Любоў і ўдзячнасць” – творчая сустрэча з акцёрам і бардам Анатолем Длускім адбылася ў Глыбоцкім цэнтры культуры і народнай творчасці. Мерапрыемства прайшло ў межах другіх праваслаўных рэгіянальных Калядных чытанняў, якія ладзяцца ў межах XXV Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў.

Паводле Анатоля Длускага, у “праваслаўных чытаннях” ён прымае ўдзел другі год па запрашэнні ўладыкі Феадосія. Першыя чытанні праходзілі ва Ушачах, сёлета – у Глыбокім – мястэчку, якое яму прыйшлося даспадобы.

– Мне вельмі падабаецца цудоўная Віцебшчына. Таму з вялікім задавальненнем сюды я прыязджаю. Калі я ехаў, такая завіруха была, пад’язджаю да Глубокага і з узгорка бачу – Глыбокае ў сонцы, нібыта нейкая адмысловая падсветка. І ў самім мястэчку нейкі спакой, душэўная раўнавага. Вельмі рады. Добры глядач – як яны з першай песні апладзіруюць, гэтыя вочы. Проста мала часу, каб пагаварыць, паспяваць яшчэ, але я рад. У мяне душэйны камфорт.

dluski-9

Анатоль Длускі яшчэ вядомы ў Беларусі як вядоўца праграмы “Подых струн” на тэлеканале «Беларусь-3”. У ёй выступаюць барды, у тым ліку беларускамоўныя.

Як кажа Анатоль, калі б усё залежыла толькі ад яго, то ў праграму б ён запрасіў і такіх вядомых беларускіх аўтараў, як Вайцюшкевіч і Вольскі, бо з імі ён даўна ўжо знаёмы.

У Глыбокім жа ён прэзентаваў новую ­песню пад назвай “Талісман”, але найбольшы поспех у публікі мела песня “Маналог сучаснага мешчаніна”. У ёй распавядаецца пра начальства, якое прыгрэлася да сваіх цёплых месцаў, нічога не робіць і да ўсяго абыякавае.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара