Анатоль Тарас: Нам ёсць чым ганарыцца!
Серыя кніг „100 выдатных дзеячоў беларускай культуры” перайшла рубікон. Ужо выдадзена 50 кніг.
На гэтую працу спатрэбілася 40 месяцаў, – распавёў выдавец і пісьменнік Анатоль Тарас, выступаючы на прадстаўленні апошніх выданняў серыі. Яшчэ 5 кніг рыхтуецца да друку:
– Галоўная ідэя серыі – паказаць грамадзянам Беларусі, што ў нас было вельмі і вельмі многа выдатных дзеячоў у розных галінах мастацтва і культуры наогул. Шмат хто думае, што ў нас ніколі нічога не было. Было і ёсць! І нам ёсць чым ганарыцца. Галоўная наша бяда, што людзі гэтага не ведаюць. Таму гэтая серыя асветніцкая, каб людзі ведалі.
Па словах Анатоля Тараса, ён упэўнены, што гэтая серыя – „100 выдатных дзеячоў беларускай культуры”, будзе колькасна пашырана і колькасць выданняў не спыніцца на лічбе 100.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
