Анатоль Туркoў: У сваіх творах апяваю свой родны край



Цэлае сваё жыццё правёў я ў таварыстве мастацтва, кажа мастак з Камянца, што ў Берасцейскай вобласці, Анатоль Туркoў. Займаецца ён перш за ўсё скульптурай.

– Кожны года я раблю прыблізна 8-10 скульптурных кампазіцый. Я займаюся рознымі накірункамі. Мае працы можна пабачыць і ў Літве, і ў Беларусі, а найбольш у Польшчы. Я займаюся таксама жывапісам. Я ўдзельнічаю і ў міжнародных пленэрах жывапісу. У асноўным я малюю пейзажы, тое, што мне падабаецца. Я таксама займаюся графікай – раблю гравюры на дрэве. Я пераважна апяваю свой край – пушчу Белавежскую, Камянеччыну.

Анатоль Туркоў у апошнім часе выканаў скульптуру ў памяць гістарычнай і важнай для нашага рэгёну падзеі з шаснаццатага стагоддзя – Бельскага Вялікага Сойму. Працы камянецкага мастака знаходзяцца таксама ў калекцыях ў Расеі, Нямеччыне, Францыі ды ЗША.

Turkou_29

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя