Андрэй Дынько анансаваў новы выпуск “Нашай гісторыі”



 

Галоўны рэдактар часопіса “Наша гісторыя” Андрэй Дынько правёў майстар-клас і анансаваў новы выпуск выдання.

– У трэцім нумары будзе матэрыял пра яшчэ адну напаўзабытую спадчыну – хто такія “галяндэры”, якія пад Берасцем жылі. Гэта нашчадкі галяндскіх пасяленцаў. Мы таксама імкнемся пісаць толькі пра тыя рэчы, у якіх ёсць гістарычная праўда. Мы верым у тое, што гістарычная праўда – гэта рэч абсалютная, а не адносная. Мы паспрабавалі аб’яднаць вакол нашага часопіса найлепшыя інтэлектуальныя сілы. Таму ў  першым нумары, я падлічваў нават, былі чатыры дактары навук і восем кандыдатаў. У другім не падлічваў, але і там ёсць таксама дактары і кандыдаты, і ў трэцім яны таксама будуць.

Сустрэча галоўнага рэдактара “Нашай гісторыі” са слухачамі падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча адбылася на менскай сядзібе ТБМ.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск