Андрэй Горват: Я веру ў сілу беларусаў зрабіць што заўгодна



За адзін толькі месяц у нас з’явіліся назвы гарадоў і заводаў, утварыліся прафесійныя супольнасці, ажылі званіцы храмаў і мінскія двары, залуналі нашыя сцягі, — напісаў пісьменнік Андрэй Горват на сваёй старонцы ў Facebook.

Штодня на вуліцах ствараюцца творы мастацтва і пішуцца старонкі падручніка па гісторыі. Гэта сапраўды ўражвае.

У 2015 годзе ў Прудку хтосьці самотна выкрыкнуў: „Жыве Беларусь”. Учора адбылося тое самае, але гэтым разам яму адказалі з розных канцоў вёскі.

Калі б мяне замарозілі напрыканцы вясны, а размарозілі толькі сёння і далі пачытаць тэлеграм-каналы і Фэйсбук, я б не паверыў, што ўсё гэта праўда.

Але калі мяне замарозіць зараз і размарозіць праз пару месяцаў, я не здзіўлюся таму, што ўбачу, таму што я веру ў сілу беларусаў зрабіць што заўгодна.

Я вас вельмі люблю. Жыве Беларусь!