Андрэй Хадановіч: Беларусы павінны несці беларускасць у сабе



Пра беларускую культуру, якая апынулася ў замежжы. Ці могуць беларускія творцы, якія не па сваёй волі апынуліся ў замежжы, пашыраць і развіваць беларускую культуру? «Могуць і павінны», – адказвае на гэтае пытанне вядомы беларускі паэт Андрэй Хадановіч:

– Класікі сфармулявалі гэта на ўзроўні слоганаў: «Доўгая дарога дадому» і «Неба з сабой нам у дапамогу». Следам караткевічскага Гервася не стамляюцца паўтараць: мы нясем і ствараем сваю Беларусь там, дзе мы ёсць, мы ствараем беларускую культуру, пазначаючы сябе ў свеце.

Андрэй Хадановіч зараз жыве ў творчай рэзідэнцыі ў Кракаве. Піша свае творы, перакладае замежную паэзію для кніг серыі «Паэты планеты», а галоўнае – актыўна сустракаецца з беларусамі ў замежжы, падтрымліваючы іх імкненне да беларускага слова і айчыннай культуры.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]