Андрэй Хадановіч: Мы, раскіданыя ў эміграцыі, маем патрэбу злучацца і быць разам



На мінулых выходных у Варшаве адбыліся мерапрыемствы фестываля інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Гэта ўжо трэці замежны горад, дзе яны ладзіліся – раней «Прадмова» завітала ў Тбілісі і Кракаў.

«Падобныя мерапрыемствы вельмі патрэбныя для яднання беларусаў у замежжы», – кажа адзін з арганізатараў фестываля, паэт Андрэй Хадановіч.

– Беларусы зараз, значная іх частка, пазбаўлены радзімы ў прамым сэнсе, а рэшта пазбаўленая радзімы ў тым сэнсе, што гэта далёка не тая бацькаўшчына, якую нам хочацца бачыць. Мы раскіданыя ў эміграцыі, ва ўнутранай эміграцыі, у падполлі і турмах, маем больш, чым раней, патрэбу злучацца і быць разам. У гэтым сэнсе фестываль у трох краін і чатырох гарадоў, але тым не менш адзіны, ён дае надзею і падтрымку.

Фестываль беларускай інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» існуе з 2018 года. Летась фестываль не адбыўся. Сёлета арганізацыйны камітэт вырашыў ладзіць «Прадмову» па-за межамі Беларусі: у Тбілісі, Кракаве, Варшаве і Вільні. Завершыцца «Прадмова» 25-26 чэрвеня ў сталіцы Літвы. 

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]