Андрэй Хадановіч пра Станіслава Лема



2021 абвешчаны ў Польшчы Годам Станіслава Лема. Нагодай сталі 100-ыя ўгодкі з дня нараджэння пісьменніка. Падчас менскай сустрэчы ў межах анлайн-цыклу „Санаторый пад клепсідрай” пералічылі наватарскія знаходкі Лема, якія суправаджаюць сучаснае жыццё.

Кажа паэт-перакладчык Андрэй Хадановіч:

– Лем, як і адзін з яго настаўнікаў Жуль Верн, з непазбежнасцю прадказвае вялікую колькасць сучасных тэхналагічных адкрыццяў, што праўда называючы іх сваімі неалагізмамі.

Да 100-годдзя з дня нараджэння Лема таксама запрацаваў адмысловы сайт: roklema.pl.

Беларускае Радыё Рацыя