Андрэй Хадановіч прэзентуе „Фантомныя радасці”
19 гадоў таму
У сераду (21 ліпеня) у Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя зборніка паэзіі Андрэя Хадановіча „Фантомныя радасці”.
70 тэкстаў – выбранае з сямі кніг, а таксама вялікая частка новых вершаў 2020-2021 гг., якія яшчэ не выходзілі асобнай кнігай у Беларусі. На польскую мову творы пераклаў геніальны перакладчык паэзіі Адам Паморскі. Кніга выйшла дзякуючы польскаму выдавецтву Pogranicze
З нагоды прэзентацыі спадар Андрэй таксама падрыхтаваў музычны сюрпрыз.
Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігу з аўтографам.
Пачатак а 18:00
Адрас: ul. Kryniczna 6
