Андрэй Янушкевіч не выйшаў з ізалятара на Акрэсціна
месяц таму
Няпярэдадні ўвечары павінен быў завершыцца адміністрацыйны арышт выдаўца Андрэя Янушкевіча. З ізалятара на Акрэсціна ён так і не выйшаў. Пра афіцыйную прычыну таго, чаму выдаўца ня выпусцілі, улады не паведамілі.
Андрэя Янушкевіча і Насту Карнацкую затрымалі пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка», якую выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла 16 траўня. Дырэктару кнігарні Янушкевічу прысудзілі 10 дзён адміністрацыйнага арышту, а працаўніцы кнігарні Карнацкай — 13 дзён. Андрэй Янушкевіч мусіў выйсці на волю 26 траўня.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: nashaniva.com
[manual_related_posts]