Андрусь Такінданг праспяваў беларусам пра варшаўскі кебаб



Беларускі музыка Андрусь Такінданг даў акустычны канцэрт у Беларускім Доме. Дзясяткі жыхароў польскай сталіцы прыйшлі паслухаць артыста ў акампанеменце з домрай.

Сярод вядомых песняў былі і цалкам новыя творы:

– Гэта для мяне такі эксперымент, бо 50% –  гэта цалкам новыя песні, якія я наогул нідзе не выконваў. Песні напісаліся ў Варшаве за час майго гасцявання. Песня пра кебаб „Дай мне кебаб”, была цалкам напісана ў Варшаве.

Апроч Андруся Такінданга ў той самы вечар у Беларусім Доме выступілі таксама іншыя музыкі – Ілля Фаляжынскі ды Аляксандр Салдаценка.

Беларускае Радыё Рацыя