Анлайн-фестываль дакументальнага кіно «KinoChronics»



Першы кінафестываль  KinoChronics, які Беларуская Праваабарончая Школа ладзіць разам з  Human Rights House Belgrade, Дом прав человека – Воронеж, Human Rights House Yerevan i Освітній дім прав людини в Чернігові / Human Rights House in Chernihiv  пройдзе 12-14 сакавіка. Першы фестываль «KinoChronics» будзе праходзіць анлайн, што дазволіць ахапіць самую шырокую аўдыторыю.

У праграме будуць прадстаўлены адзінаццаць дакументальных фільмаў з усяго свету, а таксама дзве міжнародныя інтэрнэт-дыскусіі з моладдзю з Сербіі, Арменіі, Беларусі, Расеі і Украіны. Усе фільмы бясплатныя для шырокай аўдыторыі і даступныя для прагляду на працягу ўсяго фестывалю.

Расклад і праграма  http://kinochronics.org/program.