Анлайн-сустрэча з Ганнай Любінскай
19 гадоў таму
Беларусь сёння: як не звар’яцець? Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае на анлайн-сустрэчу з псіхолагам Ганнай Любінскай.
Адмыслоўца распавядзе, як захаваць псіхіку ў здаровым стане ў крытычных сітуацыях ці пад ціскам пастаяннага стрэсу. Сустрэча пачнецца 8 ліпеня а 20:00 па менскім часе.
Пытаньні ўжо прымаюцца на юцьюб-канале «Будзьма беларусамі!».
