Анлайн-сустрэча з інструктарам па гістарычным фехтаванні Юрыем Усціновічам — 27 траўня



Кампанія „Будзьма беларусамі!” запрашае на творчую сустрэчу з інструктарам па гістарычным фехтаванні, Юрыем Усціновічам, якая адбудзецца 27 траўня на анлайн-прасторы PartyZona. Пачатак у 19:30!

Падчас сустрэчы вы даведаецеся: — што такое «шэрм» на шаблях; — чаму меч — зброя не для ўсіх; — чым бавілася шляхта за часамі ВКЛ.

Пра гэтае і многае іншае распавядзе знаны стылізатар Сярэднявечча Юры Усціновіч 27 траўня.

Далучайцеся да прагляду тут:

„PartyZona” — гэта анлайн-прастора, дзе адбываюцца самыя цікавыя культурныя падзеі. Тут вы зможаце даведацца пра адметнасці роднай мовы, культуры і гісторыі, пазнаёміцца з тымі, хто стварае сёння нашу непаўторную беларускую культуру.

Падзея на Facebook.