Анлайн-zoom лекцыя: «Станіслаў Манюшка — музычны класік няіснай краіны»



У пятніцу 21 траўня адбудзецца онлайн-zoom лекцыя «Станіслаў Манюшка — музычны класік няіснай краіны» музыказнаўцы-беларусісткі, кандыдаткі мастацтвазнаўства Святлены Немагай, супрацоўніцы «Беларускай капэлы» пры Вялікім оперным тэатры Беларусі.

Гэтая лекцыя — уступная да яе музыказнаўчага курса, які распачнецца ў чэрвені, а таксама як запрашэнне на манюшкаўскую вандроўку, што адбудзецца 6 чэрвеня.

Пачатак мерапрыемства ў 20-00!

Рэгістрацыя праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/eGFdJjPUQUB7yZv6A

Станіслаў Манюшка — мабыць адзіны ў свеце кампазітар, які мае гонар называцца аўтарам першых нацыянальных опер двух народаў — беларускага і польскага. Музычны нашчадак традыцыі філаматаў-філарэтаў. Рамантык былога Вялікага Княства Літоўскага. Дык кім быў і кім сабе лічыў Станіслаў Манюшка: палякам, беларусам, літоўцам, альбо можа нават расейцам? І якая з сённяшніх краін можа найбольш прэтэндаваць на яго музычную спадчыну?