Анонс: 11-га студзеня «Госць Рацыі» – Аляксандр Пашкевіч



Менш чым за 2 месяцы да мяркуемай даты рэферэндуму беларусы нарэшце пабачылі новы праект Канстытуцыі, стварэнне і абмеркаванне якога адбываецца ў закрытых прыдзяржаўных колах. Увагу гісторыкаў прыцягнулі дзве новыя фармуліроўкі ў тэксце Асноўнага закону краіны. Гэта артыкул 15, паводле якога «дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды пра Вялікую Айчынную вайну», і артыкул 54, які абавязвае грамадзян Беларусі «праяўляць свой патрыятызм».

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – кандыдатам гістарычных навук, шэф-рэдактарам часопіса «Arche» Аляксандрам Пашкевічам пра тое, хто з’яўляецца аўтарам адпаведных паправак у Канстытуцыю, што такое беларускі патрыятызм і ці будзе ўведзена адказнасць за па-заканстытуцыйнае тлумачэнне беларускай гісторыі.
 

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам кандыдата гістарычных навук, шэф-рэдактара часопіса «Arche» Аляксандра Пашкевіча слухайце ў аўторак, 11-га студзеня, на хвалях Беларускага Радыё Рацыя. Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 7.10 адпаведна.

Беларускае Радыё Рацыя