Антон Астаповіч: Не ўсё павінна рабіць дзяржава



Беларусь мае шмат гістарычных паўразбураных аб’ектаў, якія маюць цікавую гісторыю і маглі б стаць прыцягальнымі для турыстаў і стаць падмуркам для вяртання гістарычнай памяці і патрыятычнага выхавання. Але рэстаўрацыя гістарычных моцна пашкоджаных аб’ектаў – працэс дарагі. Пакуль гэта праца вядзецца не належным чынам.

Старшыня Рэспубліканскага Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, культуролаг Антон Астаповіч вінаваціць у гэтым не толькі дзяржаву:

– Я ўжо даўным-даўно адмовіўся ад такіх рамантычна-агрэсіўных поглядаў, што ўсё павінна рабіць дзяржава. Нідзе дзяржава ніколі не бярэ на сябе поўную адказнасць за захаванне культурнай спадчыны. Калі грамадзянская супольнасць не праяўляе інтарэсу да спадчыны і сама не ўдзельнічае ў працэсе захавання, калі бізнесу гэта таксама нецікава, то адпаведна маем, што маем.

Паводле Антона Астаповіча, работы па аднаўленні і захаванні гістарычнай спадчыны вядуцца, але не ў тым аб’ёме, як хацелася б. І гэта адбываецца там, дзе нераўнадушная супольнасць.

Беларускае Радыё Рацыя