Антылекцыя ад Сяргея Гудзіліна ў Гародні



Гарадзенская сустрэча з вядомым фатографам Сяргеем Гудзіліным, што адбылася пры дапамозе HrodnaMrdiaRoom у Цэнтры гарадскога жыцця, тычылася сучаснай працы фаторграфа ў СМІ.

На думку фатографа, у сучасным свеце трэба быць прафесіяналам, каб твае здымкі трапілі ў медыя:

– Медыйны свет, калі ў кожнага чалавека камера ў тэлефоне, ён пазбавіў фатографаў нейкіх прэрагатываў. Каб ім заставацца, трэба дапасоўваць да сябе новыя ўменні, і дапасоўваць, разнастайваць візульную мову, каб здымаць гісторыю пра мітынг, дзе ў кадры, няма напрыклад, людзей, альбо, напрыклад, з іншай дыстанцыі. То бок трэба рабіць так, каб адрознівацца ад нейкага побытавага фота, ад фота, якое канстатуе нейкі жанр.  

Гарадзенскі фатограф Аляксандр Саенка лічыць, што на сустрэчы Сяргей Гудзілін паказаў змены працы фатографа ў СМІ, каб здымак трапіў да чытача.

– Сустрэча з Сяргеем Гудзіліным была цікавая тым, што ён паказаў, як адыйсці ад фармату газетных малюнкаў, ад газетных палос, і глядзець вачыма фотажурналіста шырэй. Можна рабіць мультымедыя, можна рабіць лонгрыды, якія будуць паказваць жыццё ў Беларусі не толькі малюнкам у газеце, а ў больш шырокім фармаце.

Падчас сустрэчы Сяргей Гудзілін сасяродзіў гараденцаў на працы у спецпраектах і на супрацы з замежнымі СМІ.  

Беларускае Радыё Рацыя