Анёльская выстава ў Гародні



Каляровыя анёлы” – такую назву носіць выстава прац мастакоў у выставачнай зале “Тызенгауз”. Больш за 30 мастакоў, кожны з якіх выставіў па 1 працы, ствараюць свае творы у суполцы, што дзейнічае пры незалежным Саюзе палякаў. Чым адметная гэтая экспазіцыя, распавядае Валянціна Брысач – старшыня таварыства польскіх мастакоў:

Кожны з удзельнікаў выставы прадстаўляе сваё асабістае бачанне анёла. Тут прадстаўлена 36 прац, 33 аўтары, якія працуюць у розных тэхніках і стылях. Сярод жывапісных палотнаў ёсць разьба па дрэве нашых калегаў Мікалая Скляра і Анджэя Пагажэльскага. Тэма нашай выставы – анёлы. Яны пасланцы нябёсаў, незямныя істоты, незвычайныя постаці.

На думку мастачкі Наталлі Клімовіч, стварэнне працы, прысвечанай анёлам, вельмі складанае:

Праца «Малітвай узношу да неба». На ёй выява анёла, які ляціць над нейкім малым мястэчкам, над горадам. Гэта такі вобраз пасярэдніка паміж намі і Богам. Калі мы молімся, то анёл слухае нашы малітвы і ўзносіць іх да Бога. Увогуле, цяжка сказаць, як малююцца працы, бо гэта вельмі складаны працэс. У тым сэнсе, што гэта можа быць асэнсаванне, нараджэнне нейкай ідэі. Таму гэта можа заняць значна больш часу, чым само стварэнне працы.

Анёльскія вобразы гарадзенскіх мастакоў можна пабачыць у галерэі “Тызенгауз” цягам бліжэйшых трох тыдняў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня