Апошняя лекцыя праекту “(Не)расстраляная паэзія” ў кнігарні “ЛогвінаЎ”



Апошняя лекцыя праекту “(Не)расстраляная паэзія”, прысвечанага забітым сталінскім рэжымам беларускім літаратарам, адбылася ў сталічнай кнігарні “ЛогвінаЎ”.

Пра будучыню самой кнігарні распавядае арт-дырэктар Павал Касцюкевіч:

– У нас апошняя лекцыя праекту “(Не)расстраляная паэзія”, але нашыя суседзі – Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” – пераязджаюць. Таму, па-першае, запрашаю ўсіх нацешыцца атмасферай, якая атачала нас гэтыя сем гадоў. Але разам з тым хачу сказаць, што кнігарня пакуль вырашыла застацца. Мы застаемся, прынамсі, да канца года. Будзем працаваць у звыклым рэжыме, будуць адбывацца сустрэчы, літаратурныя імпрэзы і, натуральна, будуць прадавацца кніжкі, што не менш важна.  

Апошнюю з лекцый праекту “(Не)расстраляная паэзія ”, прысвечаную Тодару Кляшторнаму, расстралянаму ў 1937-м годзе, правёў паэт Андрэй Хадановіч.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск