Аповесць пра карыду Валерыя Санько нарэшце выйшла з друку



Пабачыла свет шматпакутная аповесць Валерыя Санько. Аповесць „Карыды вогненныя іскры” была напісана яшчэ ў 1987 годзе, але ў цэласным, першапачатковым выглядзе без скарачэнняў пабачыла свет толькі цяпер. Творчая задума прыйшла да Валерыя Санько падчас камандзіроўкі ў Мексіку на чэмпіянат свету па футболе, куды ён выехаў разам з групай савецкіх пісьменнікаў ды журналістаў. У гэтым жа падарожжы аўтар упершыню трапіў на карыду.

1_s

Валерый Санько распавёў чаму выдавецтвы шмат разоў адхілялі яго аповесць:

– 43 разы аповесць скарачалі і скарацілі з 52 старонак да 25 старонак. Адвяргала менская літаратурная рэдакцыйная шэрасць, маскоўская і адзін раз кіеўская. Матывы – або потым, або папраўце, зрабіце іначай. На карыдзе не былі, нічога не ведаюць, а лезуць вучыць.

2_s

Асаблівасць выдання яшчэ і ў тым, што ў кнізе аповесць прадстаўлена на трох мовах  – акрамя беларускага арыгіналу змешчаны пераклады на расейскую і гішпанскую мовы.

Прэзентацыя кнігі прайшла ў офісе Таварыства Беларускай Мовы ў Менску.

3_s

Беларускае Радыё Рацыя