Апублікаваны доўгі спіс намінантаў на прэмію Гедройца



Аўтары кніг, якія ўвайшлі ў доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройца, былі абвешчаны на прэс-канферэнцыі ў Беларускім ПЭН-цэнтры.

Гаворыць сакратар прэміі Аляксей Стрэльнікаў:

Прэмія Гедройца заснавана ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў за лепшую кнігу прозы, ці мастацкай, ці нон-фікшн, на беларускай мове. Прэмія носіць імя Ежы Гедройца – славутага культурнага дзеяча, які яднае сваёй асобай Польшчу, Беларусь, Літву і Украіну. Уручэнне прэміі адбудзецца на пачатку кастрычніка, пераможца атрымае грашовы прыз, мінімум пяць тысяч еўра.

Сярод аўтараў доўгага спісу, намінаваных на прэмію імя Ежы Гедройца, і пісьменніца з Падляшша Ганна Кандрацюк з кнігай “Па Прыпяці па Нобель”, выдадзенай у Беластоку.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара