ARCHE выдасць кнігу пра пазашлюбнае жыццё шляхты



Часопіс ARCHE працягвае сваю серыю кніг па гісторыі Беларусі. У бліжэйшых планах выданне кнігі гарадзенскага гісторыка Наталлі Сліж, якая даследуе гісторыю шляхецкіх сем’яў у Вялікім Княстве Літоўскім.

Кажа рэдактар часопіса ARCHE Аляксандр Пашкевіч:

– Плануем выдаць кніжку гарадзенскай даследчыцы Наталлі Сліж пра шлюбнае і пазашлюбнае жыццё шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў 16-17 стагоддзях. Яна і навуковая і адмыслова напісаная, бо яна раней нідзе не публікавалася ў такім вось цэласным выглядзе.

Рэдакцыя часопіса ARCHE рыхтуе да друку кнігу яшчэ аднаго гісторыка Віктара Цемушава, які памёр тры гады таму. Кніга прысвечана усходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]