„Area Outside” у Беларускім доме ў Варшаве



„Area Outside”, так называецца мастацкая выстава прысвечаная Белавежскай пушчы.

Сядзіба Беларускага дома ў Варшаве ператварылася ў суцэльную арт-прастору. Выстава складаецца з твораў сучаснага мастацтва, якія паўсталі ў выніку супрацы творцаў з Канады, Францыі, Польшчы і Беларусі.

Распавядае сустаршыня Беларускага дома Уладзімер Кобец:

– Для нас ад пачатку было зразумела, што гэта будзе незвычайная экспазіцыя, так яно і сталася. Гэта зусім не тое што калісьці можна было пабачыць, такое ў нас першы раз, можна адчуць атмасферу не толькі лесу, але і пушчанскіх вёсачак. Мы бачым гэтыя пустыя дамы, у якіх яшчэ захаваўся пах жыцця, гэта ўсё сёння можна адчуць у Беларускім доме.

Для наведвальнікаў выставы пра Белавежскую пушчу існуе ўнікальная магчымасць пагутарыць з мастакамі побач з іх творамі.

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава