Аркадзь Жукоўскі: Барацьба з цемрашальствам працягваецца



Аднаму з найстарэйшых грамадскіх дзеячаў Гародні, Аркадзю Жукоўскаму (літаратурны псеўданім – Аркадзь Літвін), аўтару шэрагу гістарычных прыгодніцкіх твораў, споўнілася 85 гадоў. Беларускі інтэлігент, які ніколі меў публічных амбіцый, сціплы беларус, госць нашага радыё.

Аркадзь Жукоўскі

РР: Што б вы сказалі пра гістарычную тэматыку вашых літаратурных твораў?

– Я калісьці з вялікай радасцю прыняў павучанне Міхася Ткачова, выцягваць з гістарычных хронікаў і дакументаў сваё – беларускае. І даводзіць яго да грамадскасці праз публікацыі, кніжкі, манаграфіі і гэта далей. Ён настойваў і падкрэсліваў, што лічыць яго сваім трэба не з дазволу палякаў ці расейцаў, ці яшчэ кагосьці, а з пазіцыі менавіта беларускіх. Як казаў калісьці суседзям наш знакаміты паэт „Нашто схавалі, расхапалі”. Вось такі падыход вызнаваў я і сам. Як бы сам для сябе выпрацаваў яшчэ ў студэнцкія гады. Быў усцешаны пачуць, што так думае аўтарытэтны чалавек у гістарычнай навуцы. Вельмі часта ўспамінаю яго і яго выказванні, гляджу яго кніжкі, асабліва тыя, што тычацца архітэктуры замкаў.

РР: Канец 80-х ці канец 90-х не ідзе ў параўнанне з цяперашнім часам?

– Безумоўна. Той час, калі грамадства жыло вельмі вялікімі надзеямі, спрыяў таму, што „Паходня” збірала шматлікі х слухачоў. Але я падкрэсліваю, што ўвесь час у залі сядзела прорва варожых людзей. Там былі прадстаўнікі гарвыканкаму, аблвыканкаму, гаркамы партыі і яшчэ розных там гэтых „камаў”. Яны часта сядзелі, як мыш пад венікам, але часта „гаўкалі”, што ім сказалі. Таму мы ніколі не падманваліся колькасцю гэтых слухачоў. Іншым разам іх ужо столькі туды напіралася, што ўжо ў залі не змяшчаліся. Гэта тады, калі яны падазравалі, што будзе нешта крымінальнае. Брыдка было на іх глядзець, як яны парыліся слухаючы лекцыю, у прыватнасці маю, пра паўстанне 1863 года і яго марскія аперацыі. Але як жа яны пойдуць, калі паслалі адседзець, вось яны і парыліся там міліцыянты пераапранутыя і ў мундзірах. Смех быў. Гэтаксама яны сядзелі і парыліся на сустрэчах з заходнебеларускімі камуністамі, калі іх прывёў у „Паходню” Карпюк. Гэта была барацьба, якая і зараз працягваецца, з гэтым цемрашальствам, барацьба з антыбеларускасцю пад соўсам патрыятызму.

РР: Ці хацелі б вы напісаць пра перыяд Другой сусветнай вайны?

– Я думаю маладзейшыя пра гэта напішуць лепей. Я не магу пісаць пра вайну таму, што я яе ўсю памятаю, як дзіцё, перажываць гэта не хочацца. Пра тое, што пішу, было даўно. Хоць кажуць, што гэта няпраўда, але ўсё ж такі гэта праўда. „Гісторыя – гэта раман, які быў. А раман – гэта гісторыя, якая магла б быць”. Таму прасіў бы вас так жа гэта ўсё расцэньваць.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.

Гутарыў Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]