Архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Антоні звярнуўся з Велікодным Словам да вернікаў



Яго праасвяшчэнны Антоні, архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі звярнуўся з Велікодным Словам да вернікаў. Гэта важнае і галоўнае свята, якое дае простае тлумачэнне нашага быцця – гэта вечная прага і рух да дасканаласці і любові. Гэты шлях паказваў «Святло Свету» Ісусу Хрысту на сваім жыцці, а таксама пасля уваскрасення. Тут адказ на пытанне чаму застаецца на зямлі смерць? 

– Дзе ж тады перамога Божая і наша, калі людзі ўсё яшчэ паміраюць? Дзе гэтая перамога, калі людзі яшчэ грашаць? Кожны, хто ўваходзіць у гэтае жыццё праз матчына ўлонне, выходзіць з гэтага жыцця праз смерць і дамавіну – такое правіла. Але толькі для нас, якія паміраюць у Хрысце, смерць ёсць ужо не змрочнае бяздонне, а нараджэннем у новае жыццё і вяртаннем у айчыну сваю. Мы па-чалавечы баімся смерці, але Хрыстос, які паўстаў з мёртвых, даў нам манчымасць не быць рабамі гэтага страху, узняцца над ім і спакойна ўзірацца ў далягляд зямнога быція, ведаючы, шмат што праходзіць, але любоў ніколі не перастае.

Цалкам віншаванне можна паслухаць у далучаным аўдыёфайле:

Ужо неўзабаве маюць пачацца урачыстыя набажэнствы ў праваслаўных храмах, з усяночнай службай. Пасля чаго успыхнуць воклічы – «Хрыстос Уваскрос»!

Беларускае Радыё Рацыя