“Арт-сядзіба” адсвяткавала сваё 8-годдзе



З гэтай нагоды ў Менску прайшоў канцэрт з удзелам маладых перспектыўных выканаўцаў: Zrabi, Mandzik, Love Machine i Luty Sakavik.

“Гэта поспех”, – кажа вядоўца мерапрыемства Аляксей Сапрыкін:

– Дажыць да такога ўзросту грамадскай арганізацыі, якая фактычна стваралася як кола аднадумцаў, якія адчулі непакой за стан нашай беларускай культуры. І гэта ператварылася ў такі стартап, дзе кожны малады чалавек, хлопец ці дзяўчына, можа знайсці сябе, сваё пакліканне, і мы бачым шмат сведчанняў таго, што людзі, якія прайшлі праз „Арт-сядзібу”, цяпер нечым такім выбітным займаюцца.

Акрамя гэтага, сёлета была запачаткавана прэмія “Арт-сядзібы”, і ў дзень яе народзінаў былі ўзнагароджаныя 10 самых выбітных культурніцкіх ініцыятываў. Сярод іх, напрыклад, Зміцер Дашкевіч – за “Ноч расстраляных паэтаў” у Курапатах, а таксама кавярня “Грай” (што ў Менску) – за ўтульную пляцоўку для беларускамоўных мерапрыемстваў.

Беларускае Радыё Рацыя