„Арт Сядзіба” распачала серыю лекцый да стагоддзя БНР



Цыкл лекцый да сотых угодкай абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі распачаўся ў „Арт Сядзібе” сустрэчай з гісторыкам Андрэем Унучакам.

Першай тэмай гэтай серыі імпрэз стала “Спадчына БНР, якой мы карыстаемся сёння”.

Кажа адная з арганізатарак лекцый Валерыя Чарнаморцава:

– Нашая задача распавесці людзям як усё адбывалася. Як мы здабывалі гэтую незалежнасць. Чаму прыйшло такое рашэнне. Ёсць успаміны, як з першымі промнямі сонца была прынята Трэцяя Устаўная грамата. І “ўзыходзіць сонца незалежнасці,” – як сказаў нехта.

Серыю лекцый да стагоддзя БНР у „Арт Сядзібе” працягнуць сустрэчы з мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім ды пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя