Артымовіч і Андрасюк у шорт-лістах прэміяў



Два беларускія пісьменьнікі з Падляшша трапілі ў кароткія сьпісы прэтэндэнтаў на дзьве прэстыжныя літаратурныя ўзнагароды Беларусі. 10 верасня ў кафэ „Грай” адбудзецца ўрачыстая цырымонія уручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі 2019 года. У кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду ўвайшла і Надзея Артымовіч з кнігай „Краявід з невідочнай памылкай” ад выдавецтва “Праграмная рада тыднёвіка «Ніва», Беласток. 6 кніг адабраныя ў кароткі сьпіс прэтэндэнтаў на Прэмію Гедройца. У тым ліку і кніга супрацоўніка нашага Радыё, Міхала Андрасюка пад назвай “Поўня. — Беласток: Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”.” Уручэньне прэміі Гедройца адбудзецца 25 верасьня.

Кнігі выдадзеная пры падтрымцы “Беларускага Радыё Рацыя”.

У доўгім спісе кожнай прэміі было прынята на разгляд па 27 кніжных прапаноў.

 

 Уручэнне прэміі Наталлі Арсенневай

У кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду ўвайшлі 3 кнігі:

Уладзімер Арлоў «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань». Выдавецтва «Кнігазбор», Менск. Надзея Артымовіч «Краявід з невідочнай памылкай». Выдавецтва «Праграмная рада тыднёвіка «Ніва»», Беласток. Марыя Мартысевіч «Сарматыя». Выдавецтва «Янушкевіч», Менск.

Прыз прэміі сёлета складае 4000 беларускіх рублёў.

У склад журы прэміі сёлета ўвайшлі паэт і загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі, паэтка, перакладчыца і літаратуразнаўца Марыяна Кіяноўская, літаратуразнаўца і доктар філалагічных навук Анжэла Мельнікава, паэтка і бард Лера Сом, паэт і арганізатар літаратурных мерапрыемстваў Дзмітрый Строцаў.

Арганізатары прэміі – Беларускі ПЭН-цэнтр, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Узнагарода ўручаецца пры падтрымцы Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.

Цырымонія ўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай, на якой будзе названы пераможца прэміі, адбудзецца 10 верасня а 19.00 у кафэ «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33). Уваход вольны!

 

Сябры журы Прэміі Гедройца вызначылі кароткі спіс прэтэндэнтаў на сёлетнюю прэмію

 

У яго ўвайшлі 6 кніг:

1. Міхал Андрасюк. Поўня. – Беласток: Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». 2. Алена Брава. Садомская яблыня. – Менск: Галіяфы. 3. Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць. – Вільня: Логвінаў. 4. Ілля Сін. Libido. – Менск: Кнігазбор. 5. Юлія Шарова. Вяртанне Ліліт. – Менск: Янушкевіч. 6. Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР. – Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода.

Выдаўцом кніжак Надзеі Артымовіч і Міхала Андрасюка з’яўляецца праграмная рада тыднёвіка „Ніва” пры падтрымцы Беларускага Радыё Рацыя.

 

Склад журы Прэміі Гедройца:

Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Жана Капуста, літаратурны крытык, літаратуразнаўца; Марыя Мартысевіч, паэтка, перакладчыца, арганізатарка культурніцкіх праектаў; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца; Алесь Пашкевіч, празаік, літаратуразнаўца, першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў; Ганна Севярынец, празаік, архівіст, літаратуразнаўца, настаўніца.

Прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Польскім Інстытутам у Менску і ўручаецца за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы. Узнагарода мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі. Папярэднія пераможцы: Павал Касцюкевіч, «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў, «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў, «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько, «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур, «Завяршыць гештальт» (2016), Зміцер Бартосік, «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017), Уладзімір Арлоў, «Танцы над горадам» (2018).

Сёлета ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 25 верасня ў прасторы ZAL#2, што ў менскім Палацы мастацтваў. Пачатак цырымоніі – а 19:00.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]