Арыгінальныя гравюры Рэмбранта пакажуць у Менску



Выстаўка гравюр Рэмбранта будзе экспанавацца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з 5 траўня па 3 ліпеня. Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА куратар выстаўкі Вольга Кліп, экспазіцыю складуць 70 арыгіналаў вялікага галандца.

Калекцыя прывезена з Італіі і ўваходзіць у склад аднаго з буйнейшых прыватных збораў графікі ў Еўропе, што налічвае больш за 4 тыс. экзэмпляраў. Калекцыя з’яўляецца нацыянальным набыткам Італіі.

Як расказала Вольга Кліп, у экспазіцыю ўключаны работы сакральнага зместу, на якіх адлюстраваны бытавыя сцэнкі, партрэты, гравюры паводле матываў яо жывапісных твораў.

Рэмбрант Харменс ван Рэйн (1606-1669) – галандскі мастак, буйнейшы прадстаўнік залатога века галандскага жывапісу.

belta.by