Кніга пра драматычныя падзеі завяршэння аперацыі „Багратыён”



Кніга вядомага гарадзенскага краязнаўцы Івана Будніка “Ад берагоў Свіслачы да Кузніцы” выйшла ў выдавецтве „Юрса-Прынт”.

budnika

Кніга напісана пераважна на дакументах Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны СССР у Падольску. Аўтар даследуе драматычныя падзеі завяршэння аперацыі „Багратыён” у Гарадзенскім раёне ў ліпені 1944 года. Іван Буднік выступае не толькі аўтарам, але і сведкам тых падзей:

– Мне проста душа баліць, калі чытаў іх прозвішчы і глядзеў на год нараджэння. Гляджу: 1925 год. Маладыя хлопцы – 18-19 гадоў. Яны былі мабілізаваныя ў толькі што вызваленай Магілёўскай вобласці, не прайшлі добрай вайсковай навукі, праз месяц пасля мабілізацыі склалі галовы за вызваленне Гарадзенскага раёна. Неабучаныя, кепска ўзброеныя.

20170118_143112

Працу Івана Будніка аздабляюць вайсковыя мапы ды ілюстрацыі. Набыць кніжку можна ў выдавецтве „Юрса-Прынт”.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара