Аўтограф-сесія кнігі “Танцы над горадам” Уладзіміра Арлова



У сталічнай кнігарні “Логвінаў” пісьменнік Уладзімір Арлоў тлумачыў, як магчыма адначасова граць на “розных фартэпіянах”. Гэта адбылося на аўтограф-сесіі кнігі яго прозы “Танцы над горадам”.

З кімсьці мы сустракаліся на аўтограф-сесіях кнігі «Айчына». Там, безумоўна, людзі стаялі па некалькі гадзін, каб атрымаць аўтографы, бо гэта кніжка зусім іншага кшталту. Кніга, якая нас сабрала, «Танцы над горадам», – гэта кніга мастацкай прозы. Тут я згадваю Бродскага, які пра сябе казаў, што грае на «розных фартэпіянах». Калі вы пачытаеце «Айчыну» і «Танцы над горадам», то ўбачыце, што я таксама граю на «розных фартэпіянах».

Уладзімір Арлоў вядомы шырокай публіцы збольшага як папулярызатар айчыннай гісторыі. Аднак аматары літаратуры ў першую чаргу ўспрымаюць ягоную творчую постаць як паэта і пазаіка.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара