Баранавіцкае ТБМ працягвае цыкл лекцый па гісторыі Беларусі



На сядзібе Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы працягваецца цыкл лекцый па гісторыі роднага краю.

Гэтым разам вядомы беларускі гісторык і палітолаг Анатоль Сідарэвіч расказаў прысутным на лекцыі пра вядомых дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі, якія нарадзіліся на Баранавіцкай зямлі. Слухачам вельмі спадабалася лекцыя, кажа старшыня Таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі:

– Анатоль Міхайлавіч  расказваў пра дзеячаў Рады БНР, больш за ўсё пра Сераду – старшыню Рады, ураджэнца нашага раёна, Кахановіча, Прушынскага.

Аляксандр Сідарэнка:

– Мой бацька расказваў, што была створана такая рэспубліка – БНР. Я вучыўся ў савецкія часы, і ў гісторыі пра гэта нічога не было. Трэба яшчэ сказаць, што нашыя людзі не ўсведамляюць, што калі б не было БНР, не было б і Беларусі.

Паводле Мікалая Падгайскага, хацелася б, каб аўдыторыя на такіх сустрэчах была больш шырокая.

„Такія лекцыі, у першую чаргу, патрэбны для вяртання нашай нацыянальнай годнасці”, – гаворыць спадар Падгайскі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя