Баранавіцкія курсы Мова Нанова могуць быць працягнутыя ў двух фарматах
Адначасова ў анлайн і афлайн фармаце ўжо ў бліжэйшым будучым могуць адбывацца баранавіцкія курсы Мова Нанова. Пра гэта распавяла вядоўца Ганна Ліцкевіч.
Найперш у анлайн фармаце пройдзе граматычная частка ці веды, якія можна перадаць дыстанцыйна, а больш цесная камунікацыя пройдзе ў афлайне, — адзначыла яна:
– Адразу ж, калі гучыць анлайн адукацыя, то хочацца сказаць, што гэта вельмі класны фармат з нагоды яго інклюзіўнасці. І тут маецца на ўвазе не толькі ўключанасці людзей з інваліднасцю, але і тых груп, якія не маглі наведваць. Напрыклад, матулі, у якіх маленькія дзеці, і яны не могуць пакінуць іх дома саміх у вечаровы час, або, напрыклад, людзі старэйшага ўзросту.
Ганна Ліцкевіч звярнула ўвагу, што дзякуючы сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй баранавіцкія курсы Мова Нанова пачалі шукаць новыя фарматы і выходзіць на новыя мэтавыя аўдыторыі. І таксама яны сталі больш даступнымі для моцна занятых людзей і для тых, хто не мог трапіць на афлайн мерапрыемствы з дзецьмі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
