Бартосік выступіў у сядзібе Касцюшкі



Вядомы бард Зміцер Бартосік выступіў перад дэмакратычнай супольнасцю ў доме-сядзібе Тадэвуша Касцюшкі з імправізаваным канцэртам. У часе выступу гучалі патрыятычныя, лірычныя і сатырычныя песні на беларускай і ўкраінскай мовах. Кожная песня суправаджалася апладысментамі, а блізкія матывы падхопліваліся прысутнымі.

Па словах Змітра Бартосіка, яго песні не толькі для душы, але і для розуму:

– Я езджу па сваіх журналісцкіх справах па вёсках, і там дзе я езджу, у школах вельмі радыя бачыць мяне. Дзякуючы „Будзьме!” – ёсць такая кампанія „Будзьма!”, якая падтрымлівае інфармацыйна. Я да старшакласнікаў па вёсках, па мястэчках езджу, і што мяне асабліва радуе, тое што я ім паказваю, я бачу, што іх прымушае гэта думаць.

Сваю першую гітару, на якую грошы зарабіў сам, Зміцер Бартосік купіў у 13 гадоў. Гэты музычны інструмент паспяхова суправаджае барда і да гэтага часу.

Беларускае Радыё Рацыя