Першы дзень фестывалю “Басовішча-2014”



А тым часам ва ўрочышчы Барык ідуць апошнія прыгатаванні да старту другой часткі музычнага фестывалю „Басовішча” 2014. Фэст сёлета праходзіць ужо 25 раз. Пасля звышнасычанага першага дня, што яшчэ чакае наведвальнікаў і слухачоў фестывалю?

Трансляцыя другога фестывальнага дню Басовішча 2014 ужо праз гадзіну на хвалях радыё рацыя і на нашай інтэрнэт старонцы рацыя кропка ком.

Сёння на «Басовішчы» пабачым незвычайны праект АББА-аркестр, пачуем беларускую “Троіцу”, польскі гурт “R.U.T.A”, украінскіх «Гайдамакаў» ды іншых выступоўцаў. Таксама ахвотныя змогуць паглядзець фільмы з праекту «Фільмавае Падляшша атакуе», у вялікай альтанцы можна пабачыць плакаты з розных гадоў фестывалю «Басовішча». Уначы для самых стойкіх традыцыйна зайграюць дзі-джэі. На хвалях нашага радыё – жывая трансляцыя з фестывалю.

Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» святкуе юбілей – імпрэза праходзіць у 25-ты раз. У гурта ZNICH – таксама і свой юбілей, бо калектыў разам са сваім лідарам Алесем Таболічам прыязджаюць ва ўрочышча Барык каля Гарадка ўжо ў дзясяты раз.

Імпрэза развіваецца і дараслее, – кажа музыка:

 – Я памятаю ў 1997 року прыехалі мы сюды… “Басовішча”, як дзіця – расце, расце, расце. І вось гэты юбілей – 25. І ў нас юбілей. Кайфова.

 У 25 раз ва ўрочышчы Барык каля Гарадка гучыць фестываль музыкі маладой Беларусі – “Басовішча”. За гады існавання фестываль змяняў сваё аблічча, але захаваў сваю энергетыку і надалей прыцягвае мноства людзей.

Сярод тых, хто арганізоўваў першыя імпрэзы – Барбара Пякарская:

– Не спімо па начах, але спраўляемся…

Вядомыя беларускія гурты выступілі на першым дні юбілейнага, 25-га, фестывалю музыкі маладой Беларусі “Басовішча-2014”. На сцэне зайгралі IQ48, :B:N, ZNICH, а таксама гарадоцка-беластоцкі гурт 5set5.

Пад сцэнай традыцыйна луналі бел-чырвона-белыя сцягі, а гледачы прыехалі таксама і з Беларусі, нягледзячы на візавыя праблемы:

– Мы прыехалі з Менску, бо гэта Басовішча – фэст Беларускай музыкі. Тут свабода. Тут рэальна файная музыка. Тут класная тусоўка. І гэта рэальна традыцыя. І мы штогод прыязджаем на гэты фэст, бо нам гэта падабаецца.

 – Цудоўныя гурты выступаюць. Мы вырашылі паслухаць іх. Паглядзець на гэта ўсё.

 – Сёння выступае “Троіца”, і гэта дрыжыкі па скуры.

Сёння на «Басовішчы» пабачым незвычайны праект АББА-аркестр, у межах якога дзеткі, што вывучаюць беларускую мову, заспяваюць разам з вядомымі музыкамі – Лявонам Вольскім, Аляксандрам Памідоравым ды іншымі.

Таксама пачуем беларускую “Троіцу”, польскі гурт “R.U.T.A”, украінскіх «Гайдамакаў» ды іншых выступоўцаў. Ад 18-ай гадзіны на хвалях нашага радыё – жывая трансляцыя з фестывалю.

Яна Запольская. Беларуская Радыё Рацыя

На сцэне легендарны – гурт ZNICH, які завяршае першы дзень фестывалю «Басовішча». Заўтра чакаем усіх прыхільнікаў беларускай музыкі на „Басовішча-2014″: Другі дзень. Заўтра, дакладней сёння, бо ўжо 19 ліпеня, пабачым «Краму», украінскі гурт «Гайдамакі»… Запрашаем Вас на сайт і ў эфір Беларускага Радыё Рацыя

[Not a valid template]

Znich утварыўся ў Менску ў 1996 годзе ў складзе: Алесь Таболіч – спеў, Аляксандр Беленькі – клавішныя, Аляксей Таргонскі – гітара, Вікторыя Сычэвіч – бас, Аляксандр Гарох – бубны. 13 лютага 1997 года адбылася прэзэнтацыя дэбютнага матэрыялу ў клюбе «Вясёлка». Ён быў запісаны на студыі Prokl Enterprise і атрымаў назоў «Язычнiк Я…». Музыка гурту ў той пэрыяд уяўляла сабой прыгожую сумесь doom і death metal з перавагай клявішаў і паганскай лірыкай, і, дзякуючы яе безумоўнай самабытнасьці, ZNICH атрымалі магутную падтрымку як з боку фанатаў, так і ў музычных крытыкаў. У 1999 гурт выдаў альбом «Дух Зямлi». У 2011 годзе правёў юбілейнае турнэ с прэзэнтацыяй новага альбому «MROYA».

На сцэне – гурт RE1IKT

Гурт з’явіўся ў 2001 годзе ў Светлагорску і першы час граў у стылі old school grunge. У тым жа годзе калектыў прыняў ўдзел ў праекце Hard Life: Heavy Music. Цягам свайго існавання гурт запісаў альбом, адыграў канцэрты ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а потым переехаў ў Гомель ды змяніў стылістыку на прагрэсіў-рок.

Перажыўшы рэбрэндынг, Re1ikt прыняў удзел ў «Адборышчы-2006» ды конкурсе Global Battle of the Bands-2007, трапіў ў шасцёрку найлепшых. Гурт Re1ikt стаў уладальнікамі галоўнага прыза мэра горада Гайнаўка і прыза глядацкіх сімпатый на фестывалі Rockowisko Hajnowka 2013.

[Not a valid template]

На родную сцэну ўзняўся гарадоцка-беластоцкі гурт 5set5.

Гурт 5set5 вядомы перадусім сваёй адметнай вакалісткай Ілонай Карпюк. Самі музыкі не бяруцца вызначаць свой стыль, называючы сваю музыку спэцыфічнай. Тут напраўду можна сустрэць уплывы і панку, і хард-кору, і арт-року. Гурт, які спявае па-беларуску, лічыць «Басовішча» зручнай пляцоўкай, каб іх музыка сягала ў Беларусь. «Гэта важна для нас, бо, калі раней былі магчымасьці прэзентаваць сваю музыку ў Беларусі, то цяпер гэта амаль не магчыма», – кажа Ілона.

[Not a valid template]

Першы канцэрт „Басовішча-2014” наблізіўся да апагею. На сцэну ўзняліся музыкі гурта LITVINTROLL.

Гурт быў заснаваны ў 2005 годзе вакалістам і дударом Андрэем Апановічам і бубначом Сяргеем Тапчэўскім з гурта «Стары Ольса». У сваім актыве мае два альбомы Rock’n’Troll (2009), Czornaja Panna (2013). Гурт вельмі шмат гастралюе. Цягам апошніх чатырох гадоў «тролі» давалі канцэрты і ўдзельнічалі ў фэстах у Польшчы, Украіне, Літве, Германіі, Аўстрыі, Эстоніі, Расеі. У планах хлопцаў – пашырэнне геаграфіі сваёй музыкі, арыентацыя на скандынаўскія краіны, дзе фольк-метал – традыцыйна папулярны кірунак музыкі.

[Not a valid template]

[Not a valid template]

Эстафету пераняў гурт IQ48.

Гурт IQ48 утварыўся ў 2000 годзе. Першапачаткова калектыў складаўся з двух вакалістаў, якія чыталі рэп пад жывы акампанэмэнт гітары і драм-машынкі, а ў 2002 годзе гурт абзавёўся бубначом, басістам і саксафаністам. Змянілася і музыка калектыву: IQ48 зайгралі мілагучную сумесь року, гіп-гопу, ска і фанку. Стылістычнымі рамкамі гурт сябе не абмяжоўвае і па гэты дзень, прапаведуючы поўную волю творчасці. Прыблізна ў гэты жа перыяд нарадзіўся і знакаміты слоган калектыву «IQ48 — здаровыя лосі!». Адначасова з гэтым гурт прынцыпова і канчаткова перайшоў на беларускую мову выканання песень. У новым амплюа IQ48 сталі пераможцам рок-фэсту «Басовішча-2003», паклаўшы пачатак сваім штогадовым выступам на гэтым фэсце. У 2008 годзе IQ48 выступалі на «Басовішчы» ўжо ў якасьці хэдлайнэраў. У лістападзе 2011 году выйшаў новы альбом гурту IQ48 — HMR.

[Not a valid template]

[Not a valid template]

Фота Аляксея Трубкіна

На сцэне „Басовішча” гурт :B:N.

Гурт заснаваны ў 1999 годзе. Музыку для гурту піша гітарыст ды спявак Алесь Лютыч. Пераможцы фэсту «Басовішча» ў 2002 годзе. У тым жа годзе быў запісаны дэма-альбом «Праз сябе», частка песень зь якога ўвайшла ў першы альбом «Не трывай» (2004). Удзельнічалі ў якасьці гасцей у фэстах «Басовішча» ў 2004—2007, 2009 гадах. У 2006 выпускае альбом «Жыве рок ​​& рол». 24 чэрвеня 2010 года гурт выпусціў інтэрнэт-самотнік «Жыццё маё», які з’яўляецца адным з этапаў напісання новага альбома. У 2012 годзе пасля працяглага часу быў выдадзены доўгачаканы альбом «Крок за крокам», які ўключае ў сабе 15 кампазіцыяў.

DSC07372

DSC07422

[Not a valid template]

Фота Аляксея Трубкіна

* * *

Пачаўся першы дзень „Басовішча-2014”. Фестывальны канцэрт адкрыў сваім выступам менскі гурт „Тлушч”.

Гурт «Тлушч» узнік ў жніўні мінулага года на аскепках панк-фармацыі «Завулак Vinny Stigm’ы». Яго ўдзельнікі даўно знаёмыя, гралі ў розных гуртах і, як самі яны адзначаюць, «не першы год ў панк року». Але з новым гуртом сталі граць і новую музыку. На прыканцы мінулага года гурт «Тлушч» прэзентаваў аднайменны дэбютны альбом. Ён складаецца з 11 “дасціпных і жвавенькіх” трэкаў пра жыццё. Гурт называе гучанне сваёй панк-пласцінкі “тлустым” і адзначае прысутнасць уплываў такіх стыляў, як глэм, сальса, ска, дыска і поп-балада.

DSC07318

DSC07319

* * *

З урочышча Барык наш карэспандэнт на сувязі Мілана Вераснёва:

 – Доджык тут трошачку ёсць. Спадзяемся, што ён не будзе моцным, а толькі настрой створыць. Спадзяемся, што дзень будзе ясным да вечару. А настрой файны. Падцягваюцца ўжо слухачы. Усё больш і больш. Гурты, на шчасце, таксама ўсе прыбылі. Толькі на прыемнае спадзяемся. Ёсць адна прыемная неспадзяванка для слухачоў Радыё Рацыя. Тут у нашай маленькай студыі Вінсент – вядучы канцэрту, музыка, і я перадаю яму слова. На што спадзяемся? Чаго чакаем?

Вінсент:

– Фестываль павінен быць незвычайным, бо 25 раз – сапраўдны юбілей. Чалавек у жыцці святкуе тры юбілеі – 25, 50 і 75. А хто далей жыве, той і больш юбілеяў святкуе. І “Басовішча” будзе святкаваць больш юбілеяў. Гэта будзе круты фестываль! Будзе Лявон Вольскі, “Крама”, моцны украінскі гурт “Гайдамакі” . Сёння будуць :B:N / IQ48 / LITVINTROLL / 5set5   / RE1IKT  і ZNICH – яны ўжо неаднаразова выступалі на “Басовішчы”.

 TLUSHCH / :B:N / IQ48 / LITVINTROLL / 5set5   / RE1IKT   і ZNICH сёння выступяць ва урочышчы Барык. Фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча”” распачнецца ўжо а 18 гадзіне. Прамая трансляцыя на Беларускім Радыё Рацыя да апошняга выступоўцы сёння і заўтра.

З урочышча Барык наш карэспандэнт на сувязі Мілана Вераснёва:

– Зараз на сцэне гурт :B:N. Атмасфера прадчування ва ўрочышчы Барык. Крышку драйву можна ўжо адчуць. Нават не крышачку – гурты даюць у поўную моц. Радыё Рацыя таксама рыхтуецца – апошнія наладкі.. Падцягваюцца людзі, папіваюць піва, канечне. Пачала працаваць і цудоўная крама: тут ужо можна набыць і кружэлкі выступоўцаў, файныя кашулькі з лагатыпамі гуртоў і самога фестывалю “Басовішча”. Шчыра запрашаем!  

Ва ўрочышчы Барык, што каля Гарадка, рыхтуюцца да адкрыцця двухдзённага фестывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча». Зараз праходзяць рэпетыцыі, ужо можна пабачыць выставу плакатаў з усіх папярэдніх “Басовішчаў”.

[Not a valid template]

Фота Міланы Вераснёвай

Сёлетні фестываль адбываецца 25-ты раз. Пачатак а 18 гадзіне польскага часу. Нагадаем таксама, што ў эфіры Беларускага Радыё Рацыя на хвалях 98,1 FM і 99,2 FM, а таксама на нашым сайце www.racyja.com вы зможаце пачуць жывую транляцыю з юбілейнага фестывалю. Трансляцыя да апошняга выступоўцы.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]