„Басовішча-2017”. Першы дзень



Ну і нарэшце – хэдлайнер канцэрту – гурт The Superbullz.

Супергурт з Менску, у склад якога ўвайшлі ўдзельнікі такіх гуртоў, як «Крамбамбуля», «J:Морс», «Лепрыконсы» і Trubetskoy. Заснаваны ў 2015 годзе. Першпачаткова выступаў пад назвай The Superboyz, але быў перайменаваны пасля таго, як высветлілася, што ў Расеі ёсць поп-гурт з такой жа назвай. Спявае па-беларуску, па-ангельску, па-расейску ўласныя творы і пераасэнсаванні замежных поп- і рок-гітоў. Вакаліст – Алесь-Францішак Мышкевіч.

На начную сцэну „Басовішча-2017” выходзіць гурт Daj Darogu!

Панк-рок гурт створаны ў Берасці ў 1998 годзе Юрыем Стыльскім і Васілём Капыловым. Да 2015 году запісаў 10 студыйных альбомаў. Пераможца ў намінацыях „Гурт году” і „Альбом году” на прэміі „Даём рады” (2012), „Артыст году” на прэміі Rock Profi (2015). Спявае па-расейску. У 2016 гурт прэзентаваў беларускамоўны самотнік „Ня веру”.

Чарговы сэт за гуртом Re1ikt.

Гурт заснаваны ў 1999 у Светлагорску. Уладальнікі Гран-Пры фэсту „Бардаўская восень” (2009), пераможца ў намінацыях „Альтэрнатыва” і „Найлепшы вакаліст” на конкурсе „Музычны спарынг” (2010), Гран-Пры і прыз глядацкіх сімпатый на фэсце Rockowisko-2013 (Польшча), „Гурт году” на прэміі „Героі году” парталу Tuzin.fm (2013). Удзельнікі праекту „Тузін.Немаўля”.

На сцэне „Басовішча-2017” госць з Сербіі – гурт Neozbiljni Pesimisti, які ўжо два разы выступаў у Польшчы, а яго этна-панкавая музыка спадабалася польскай публіцы. Спадзяемся, што і беларусы будуць добра адпачываць пад балканскія рытмы ў Барыку.

Працягвае канцэрт гурт ILO&Friends.

Гурт на чале з Ілонай Карпюк утварыўся ў 2005 годзе ў Беластоку. Выконвае песні па-беларуску. Неаднаразова браў удзел у фестывалях “Бардаўская восень” і “Басовішча”. Мае тры запісаных альбомы, песні з якіх траплялі ў лік найлепшых беларускіх гітоў году паводле версіі парталу Tuzin.fm у 2008 і 2011 годзе. Гурт напісаў музыку да стужкі “Прастытутка” (1926) у межах праекту “Тузін.Немаўля”  

Наступны сэт за праектам

Праект Яўгена Кучмейны (вакал, гітара, музыка, тэксты, эфекты), заснаваны ў Іўі ў 2011 годзе, базуецца зараз у Гародні. Мае на рахунку два CD – „ОК” (2011) і „Унісон” (2014). Альбом „Унісон” трапіў у топ-10 беларускіх дыскаў 1-га паўгоддзя 2014. Пераможца „Басовішча-2016”.

Завершылася конкурсная частка, пачаўся асноўны фестывальны канцэрт дня. На сцэне – гурт Нагуаль.

Гурт заснаваны ў 2000 у Менску. Самавызначэнне стылю – псіха-фольк і этна-авангард. Выконвае песні на фанемнай мове, створанай лідарам гурта Леанідам Паўлёнкам. У 2015 прадставіў на Tuzin.fm першы беларускамоўны твор „Маладзік удалы”. У дыскаграфіі – альбом „У Земли под юбкой” (2005), адзначаны на „Рок-Каранацыі-2006” у намінацыі „Пазітыўная музыка”. Аўтары шматлікіх саўндтрэкаў да спектакляў, дакументальных і анімацыйных фільмаў („Прыгоды Пін-Піна”, „Тарцюк” для беларускага тэатру лялек; д/ф „Вяртанне святла поўні”, „Подых балот” ды інш.). У розныя часы ў гурце гралі такія музыкі як: Б.Вартанян, К.Мінчанка, М.Няўгень, В.Шклярык, А.Тарасевіч, Я.Квартальны ды інш. Удзельнічае ў фэстах у Беларусі, Расеі, Украіне, Польшчы.

Наступны канкурсант – Teleport.

Гурт заснавалі ў Менску ў 2012 годзе Яўген Цярэнцьеў i Максiм Мацэвiч. У 2015 годзе прадставілі на Tuzin.fm дэбютны EP „Leta” і далі першы публічны канцэрт.

На сцэне „Басовішча-2017” – BarRokka.

Гурт BarRokka паўстаў пры канцы 2015 году. Вакалістка і аўтарка песень – Лізавета Леўчык, лаўрэатка конкурсу „Заспявай.by” (2014). У сваёй музыцы выкарыстоўвае клявішы, акардэон, кантрабас ды бубны. У чэрвені 2016 прэзэнтаваў першы студыйны самотнік „Мяжа” і кліп на гэтую песьню.

Наступны гурт конкурснай праграмы – Leibonik.

Уладальнік прэміі «Герой года – 2014» у намінацыі «Адкрыццё года» па версіі партала tuzin.fm. Лідар гурта – Сяргей Башлыкевіч. Пераможца конкурсу «Заспявай 3.0».

Конкурсныя выступы пачынае менскі гурт SnopSnoǔ.

Гурт быў заснаваны пры канцы 2015 г. у Менску. Творчасць можна аднесці да такіх стыляў, як інды-рок, электронік-рок. Асновый музыкі гурта з’яўляецца сумесь рокавага і электроннага гуку, дзе разам з гітарамі выкарыстоўваюцца сінтэзатары і семплеры. У 2016 годзе прэзентаваў дэбютны самотнік «Litaść»(Літасць) і першы паўнафарматны альбом «Tancplac». Трапіў у фінал конкурсу «Засьпявай 3.0» у намінацыі «Беларускі кавер».

Пачынаецца XXVIII фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча-2017”. Фестываль ладзіцца без перапынку з 1990 году на лясной паляне Барык у Гарадку побач з Беластокам.

Традыцыйна ў першы фестывальны дзень адбудзецца конкурс маладых гуртоў. Сёлета ў ім удзельнічаюць гурты Leibonik, BarRoka, Teleport, SnopSnou (гэтыя рок-каманды былі абраныя сябрамі журы ў Менску ў рамках канцэрту “Адборышча”).

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Аляксея Трубкіна і Максіма Хлябца.