Беларусь і Расея плануюць зняць серыял „Спадар Не” пра Андрэя Грамыку
Такая інфармацыя агучана на сумесным пасяджэнні калегіі міністэрстваў культуры Беларусі і Расеі ў Санкт-Пецярбургу, паведамляюць інфармагенцтвы.
На здымку: Джон Кенэдзі і Андрэй Грамыка
Ідэя такога праекту належыць беларускаму боку. Магчымасць стварэння серыяла цяпер прапрацоўвае ТРА Саюзнай дзяржавы. Мяркуецца, што ён будзе складацца з 12-ці 50-хвілінных серый. Для здымак могуць быць выкарыстаны пляцоўкі „Беларусфільма” і „Ленфiльма”. Таксама запланаваныя здымкі ў Вашынгтоне і Лондане. Фінансаванне праекта прапануецца весці за кошт сродкаў Саюзнай дзяржавы.
Андрэй Грамыка – савецкі дыпламат, у 1957-1985 гадах – міністр замежных спраў СССР. Адзначаючы няўступлівую манеру Грамыкі пры вядзенні перамоў, замежныя калегі часцяком называлі яго „Спадар Не”.
Фота polit.ru