«Беларусь – terra incognita»: пазнавальны цыкл беларусазнаўчых сустрэчаў



«Беларусь — terra incognita» – захапляльны і пазнавальны цыкл беларусазнаўчых сустрэчаў, якія дазволяць глыбей спасцігнуць культуру ды гісторыю нашай краіны ад старажытнасці да сённяшняга часу.

Удзельнікаў чакае 7 асноўных тэматычных сустрэчаў-лекцыяў па гісторыі Беларусі, беларускай мове, краязнаўстве, рэлігіязнаўстве і традыцыйнай беларускай культуры ад найлепшых беларускіх гісторыкаў, археолагаў, музейшчыкаў, мовазнаўцаў і рэлігіязнаўцаў.

Заняткі будуць праходзіць па адрасе: г. Менск, вул. Кісялёва, 38 ў корпусе Духоўнай асветы ля царквы Марыі Магдалены.

14.09.2021 — 26.10.2021 (18.30 — 21.00) кожны аўторак.

Вядоўцы цыклу — Сяргей Тарасаў, Алесь Краўцэвiч, Павал Каралёў, Алеся Лiтвiноўская, Андрэй Гаранскi ды iнш.

ВАЖНА!

У межах цыклу — дадатковыя выязныя лекцыі, вандроўкі, майстар-класы

Запіс і пытанні: Дырэкт +375(29)252-44-58 ГАННА

Колькасць месцаў абмежаваная! 

budzma.by

Фота: nchtdm.by