Беларусь зноў прапусціць «Еўравізію»
Еўрапейскі вяшчальны саюз апублікаваў спіс краін-удзельніц будучага песеннага конкурсу. Мяркуючы па ім, Беларусь зноў не будзе браць удзел. Усяго пазначаныя выканаўцы з 41 краіны свету. Нагадаем, летась Беларусь не трапіла на Еўравізію, а Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза.
