«Беларусьфільм» ператвораць у фабрыку



Нацыянальная кінастудыя „Беларусьфільм” пасля рэканструкцыі стане фабрыкай, дзе змогуць працаваць айчынныя і замежныя кінематаграфісты.

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў міністр культуры Юрый Бондар. Паводле яго слоў, фінал рэканструкцыі студыі павінен адбыцца 7 лістапада. Пазней шырокай грамадскасці будуць прэзентаваныя тэхнічныя магчымасці абноўленага „Беларусьфільма”, якія дазваляюць ствараць кінапраекты на вышэйшым узроўні.

Як адзначыў Юрый Бондар, на кінастудыі зацікаўлены стварыць аптымальную мадэль функцыянавання, якая будзе ўключаць не толькі стварэнне нацыянальных кінапраектаў, якія з’яўляюцца прыярытэтнымі, але і прадастаўленне паслуг кампаніям, якія працуюць на гэтым рынку.

Ужо цяпер ёсць заяўкі ад расейскіх кампаній, сказаў міністр. Так, у студзені будучага года будзе запушчаны маштабны кінапраект „Чарнобыль” у рэканструяваных павільёнах.

Рэканструкцыя Нацыянальнай кінастудыі „Беларусьфільм” пачалася ў 2009 годзе.

ej.by