Беларуска-польскі праект вылучаюць на статус нематэрыяльных каштоўнасцяў



Зараз у спісе помнікаў нематэрыяльных каштоўнасцяў міжнароднага значэння ЮНЭСКА ад Беларусі знаходзяцца абрад «Калядныя цары» вёскі Семежава Капыльскага раёну і ўрачыстасць у гонар Абраза Маці Божай Будслаўскай. У бліжэйшы час ЮНЭСКА прапануюць унікальны супольны праект, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Менску намесніца начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір.

– Плануем у гэтым годзе ў ЮНЭСКА накіраваць матэрыялы па сумесным элеменце з Польшчай – гэта лясное бортніцтва, ад Беларусі і Польшчы. Гэтыя матэрыялы ўжо знаходзяцца на фінішнай прамой, мы ўжо амаль што падрыхтавалі і да 31 сакавіка гэтага года плануем накіраваць.

Зараз у камісіі ЮНЭСКА таксама знаходзіцца ўнікальны вясновы абрад «Юр’еўскі карагод» з вёскі Пагост Жыткавіцкага раёну.

Беларускае Радыё Рацыя