„Беларускае золата” Уладзіміра Хільмановіча



У Гародні прайшла прэзентацыя дзвюх патрыятычных кніжак публіцыста, краязнаўцы Уладзіміра Хільмановіча. Для амаль сотні гарадзенцаў былі прэзентаваныя – выданне, ажыццёўленае Беларускім Радыё Рацыя “Беларускае золата” ды аўтарскі праект “Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны” выдавецкай ініцыятывы “Гарадзенская бібліятэка”.

P1190850

Пасля мерапрыемства дзеліцца сваімі ўражаньнямі аўтар кніжак:

– Я вельмі ўсцешаны, што прыйшло столькі людзей, якія цікавяцца краязнаўствам і беларускімі кніжкамі. Я думаю, што попыт на кнігі такога кшталту бліжэйшым часам будзе толькі расці. Мне прыемна, што “Беларускае золата” выйшла. Вельмі ўдзячны рэдактару Яўгену Вапу, тым, хто падтрымліваў выданне, – Анатолю Вапу, Марціну Рэмбачу, Адаму Паўлоўскаму. Бо гэтая кніжка – вынік усіх маіх вандровак.

Уладзімір Хільмановіч адзначыў, што доля ўкладальніка календара не зайздросная: ўвесь час патрабуюцца ўдакладненні ды пераправеркі датаў, падзеяў. На такога кшталту выданні ёсць попыт, у гэтым можна было пераканацца на імпрэзе.

P1190862

Пасля яе завяршэння, удзельнікі мелі магчымасць узяць аўтограф аўтара.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара