Беларускамоўная “Калядная мафія” прайшла ў Менску



Беларускамоўная “Калядная мафія” у адзін з вечароў “Каляднага тыдня” сабралася на менскай Арт-сядзібе, каб зладзіць сваю гульню. Што там адбывалася і што гэта за мафія расказвае адна з арганізатараў імпрэзы:

— Мяне завуць Аня і мой нік у гульні Мафія — «наркаманка». У нас тут праходзіць Мафія, спартыўная Мафія, на беларускай мове. Гэта гульня, дзе ўдзельнічаюць 10 чалавек. Па гэтай гульні праводзяцца турніры, яна вельмі папулярная ў сучасным свеце.

Калядны тыдзень на Арт-сядзібе – гэта не толькі гульня “Мафія”, але і беларускамоўныя паказы фільмаў, канцэрты, дзіцячыя ялінкі і батлеечныя спектаклі.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя