Беларускамоўная ялінка з батлейкай у Гомелі



У Гомелі ў філіяле Веткаўскага музея адбылася беларускамоўная ялінка для дзяцей. Галоўным дзеяннем мерапрыемства стаў паказ батлейкі.

Загадчыца філіяла Марыя Ганькіна заўважае, што цацкі для спактаклю рыхтавалі самі дзеці.

– Дзеці павінны таксама, як і дарослыя, не толькі паглядзець, але і паспрабаваць нешта зрабіць самім для гэтага цуда. Самае малое, што яны змогуць, гэта размаляваць лялькі, якія мы ўжо прыгатавалі, і якія потым яны ўбачаць, калі ўжо будзем паказваць батлейку. Батлейка – гэта п’еса для Раства. Яна распавядае пра тое, што гэта за свята. Яно дазваляе дарослым разам з дзецьмі акунуцца ў нейкі такі цуд.

Калядная батлейка ў філіяле Веткаўскага музея стала адзіным беларускамоўным святам для дзяцей у паўмільённым Гомелі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя