Беларускамоўная вандроўка па Кракаве
19 гадоў таму
У межах тыдня беларускай культуры беларусы Кракава зладзілі беларускамоўную вандроўку па Казімежы.
„Для нас вельмі важна нават за мяжой адчуваць сваю еднасць, і быць у кантакце са сваімі. Такія вандроўкі вельмі ў тым дапамагаюць”- падзяліліся думкамі удзельнікі мерапрыемства.
Удзельнікі даведаліся больш пра гісторыю гэтага гістарычнага раёну, а таксама пачыталі вершы Купалы і песні на ідыш. Грошы, сабраныя падчас экскурсіі, былі накіраваныя рэпрэсаваным беларускім артыстам праз Беларускую Раду Культуры.
Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя
