Беларуская Акадэмія выдала першы нумар часопіса „Беларусь і свет”



Беларуская Акадэмія, студэнты якой дыстанцыйна вучацца ў Польшчы, заснавала свой навуковы часопіс і ўжо выдала першы нумар, – кажа прафесар, каардынатар ініцыятывы Святлана Куль-Сяльверстава.

– Выйшаў у нас першы нумар часопіса. Я лічу, што гэта вялізарны прарыў. Зараз рыхтуем другі. Ужо багата назбіралася матэрыялаў. Важна, што часопіс абсалютна легальны, усё ў яго ёсць – і эсбээны ёсць, і месца рэгістрацыі, і дзе ён размешчаны. Ён рэцэнзаваны на чатырох мовах. Харошая міжнародная рэдакцыя. Фактычна прадстаўлены ўсе кантыненты – і ЗША, і Ізраіль, у нас там ёсць прафесары.

«Такога ўніверсальнага часопіса няма ў Беларусі. Тыя, якія ёсць, яны ведамасныя, або вузка спецыялізаваныя. Да таго ж „крамольных” беларускіх гісторыкаў друкаваць у дзяржаўных часопісах не будуць», – адзначае Святлана Куль-Сяльверстава. Часопіс плануе таксама друкаваць маладых даследчыкаў, якія яшчэ не маюць навуковых ступеняў.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя