Беларуская дыктоўка ў Мінойтах



15-я Агульнанацыянальная дыктоўка на Лідчыне, па добрай старой традыцыі, пачалася з вёскі Мінойты.

19 лютага ў мясцовай бібліятэцы сабраліся тутэйшыя жыхары, прыехалі з Ліды рэдактар газеты “Наша слова.pdf” і часопіса “Лідскі летапісец” Станіслаў Суднік, а таксама лідскі бард Сяржук Чарняк.

Пісалі тэкст дыктоўкі па ўспамінах паэта Анатоля Іверса “Ён адкрыў мне Беларусь” пра Янку Купалу, у тым ліку і пра прыезд народнага песняра ў Ліду ў 1940 годзе.

Чытала тэкст былы бібліятэкар Мінойтаўскай бібліятэкі Марыя Бойка. Праверку напісанага праводзілі ў рэжыме самакантролю.

Пасля напісання дыктоўкі, з беларускім песенным рэпертуарам выступіў Сяржук Чарняк.

Усе жыхары Мінойтаў, хто прымаў удзел у напісанні дыктоўкі, атрымалі па тры нумары “Лідскага летапісца” розных гадоў.

Сёння, 20 лютага, дыктоўку на Лідчыне напішуць у трэцяй гарадской бібліятэцы і ў Доме-музеі Валянціна Таўлая, а таксама ў і іншых месцах. А ў асноўны дзень, 21-га лютага, 15-ю Агульнанацыянальную беларускую дыктоўку будуць пісаць у многіх гарадах і вёсках Беларусі.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Лідскі раён

Фота аўтара

[manual_related_posts]